Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУДЫ Ў САВЕЦКІМ РАЁНЕ НАД АБАРОНЦАМІ КУРАПАТАЎ ПЕРАНЕСЬЛІ НА ЗАЎТРА


Любоў Лунёва, Менск

Ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Савецкага раёну судзьдзям патлумачылі, што ўвесь асабовы склад міліцыі нясе службу на Камароўскім рынку. Туды сёньня наведваўся Аляксандар Лукашэнка. Супрацоўнікі міліцыі зранку ачапілі рынак і прылеглыя да яго вуліцы.

У другой палове дня некаторыя міліцыянты прыйшлі ў суд, але гэтага было недастаткова для судовага разьбіральніцтва. Гэта ня першы выпадак, калі суды адкладаюць, бо няма сьведкаў з боку міліцыі.

XS
SM
MD
LG