Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВЁЎ Ў МЕНСКУ ПІКЕТ СУПРАЦЬ АНТЫЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫКІ ЎЛАДАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

У пікеце на пляцы Бангалор бралі ўдзел 8 маладафронтаўцаў, якія трымалі плякаты з надпісамі: "Свабоду слова ў Беларусі!", "Я люблю Эўропу!", "Свабодную Беларусь у свабодную Эўропу!" ды іншыя.

Арганізатар пікету, намесьнік старшыні Маладога Фронту Аляксей Чарняеў сказаў, што беларускія ўлады па-ранейшаму ігнаруюць асноўныя нормы міжнароднага права, што перашкаджае далучэньню Беларусі да Рады Эўропы ды іншых міжнародных арганізацыяў.

Гарадзкія ўлады далі дазвол на правядзеньне гэтай акцыі, таму міліцыя не перашкаджала ейнаму правядзеньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG