Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯМЁН ДОМАШ АБВЕРГНУЎ ЧУТКІ ПРА РЭЗКАЕ ПАГАРШЭНЬНЕ СТАНУ ЯГО ЗДАРОЎЯ


Радыё Свабода.

Сямён Домаш пацьвердзіў, што прайшоў кароткае лячэньне ў Кракаве і пры гэтым разьвеяў ўсе здагадкі наконт стану свайго здароў’я і плянаў на будучыню.

Вось што Сямён Домаш сказаў сёньня нашаму Радыё па тэлефоне з Горадні.

(Домаш: ) “Насамрэч усё нармальна, пакуль што нармальна. Але мне там апэрыцыю рабілі. Я быў там чатыры дні – зрабілі апэрацыю і ўсё, практычна ўсё лячэньне. Зараз вось да канца месяца трэба пабыць, як гэта ў нас называецца, на бальнічным – такі пэрыяд рэабілітацыі. А пасьля дактары кажуць, што з пачатку сьнежня ўжо можна будзе пачынаць працаваць патрошку. Паправім здароўе, а пасьля будзем ужо пляны рэалізоўваць. Пакуль справамі не займаюся, каб быць здаровым інармальня сябе адчуваць. Працу буду плянаваць потым”.


XS
SM
MD
LG