Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЕНЕЛА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ІНТЭГРАЦЫІ З РАСЕЯЙ


Валер Каліноўскі, Менск

Перакананымі праціўнікамі інтэграцыі цяпер зьяўляецца 20,8% апытаных, а прыхільнікамі — 15,6%. Такія вынікі кастрычніцкага нацыянальнага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Беларускае грамадзтва аддае перавагу "добрасуседзкім адносінам Расеі й Беларусі як дзьвюх незалежных дзяржаваў" (36,1%) альбо "саюзу дзьвюх незалежных дзяржаваў" (45,6%), што разам складае 81,7%.

За аб'яднаньне з Расеяй выступае толькі каля 16% рэспандэнтаў. Яшчэ ў жніўні такіх было 21,2%. Сацыёлягі тлумачаць гэтыя зьмяненьні ў грамадзкай думцы Беларусі тым, што апошнім часам зьніклі прапагандысцкія інтэграцыйныя кампаніі "з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці".


XS
SM
MD
LG