Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БУДАЎНІКІ Ў КУРАПАТАХ ПАРУШАЮЦЬ ДАМОЎЛЕНАСЬЦІ З ГРАМАДЗКАСЬЦЮ


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Гэта было вызначана на сустрэчы, але сёньня вечарам я была сьведкам таго, як прараб прапаноўваў валанцёрам забраць гэтыя крыжы, бо яны ўсё ж перашкаджаюць весьці будаўнічыя работы. Сёньня ў Курапатах будаўнікі працуюць без аховы міліцыянтаў, але міліцыя знаходзіцца непадалёк, яны сядзяць у машынах і пільна сочаць за ўсім, што адбываецца.

Сёньня ў Курапатах высякалі і карчавалі дрэвы. Гэта рабілі будаўнічыя брыгады з Магілёву. Яны будуць пракладаць дарогу да пагорку. Пазьней іх зьменяць будаўнікі зь Берасьця.

Сёньня актывісты грамадзкай ініцыятывы “За выратаваньне мэмарыялу Курапаты” і валанцёры сустракаліся з будаўнікамі. У выніку перамоваў былі вызначаныя шэсьць наглядальнікаў, якія штодзень будуць сачыць, як ідуць будаўнічыя работы. Гэта прадстаўнікі трох арганізацыяў – Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў Ірына Жыхар, Мая Кляшторная з Таварыства Беларускай мовы, Сяргей Сахараў з Дыярыюша, а таксама тры назіральнікі ад партыі БНФ – Сяргей Міхно, Уладзімер Кішкурна і Андрэй Церашкоў. Заўтра з раніцы яны пачнуць наглядаць за будаўнічымі працамі. Але сёньня ўжо ідзе археалягічны нагляд за будаўніцтвам. Вось толькі што з Курапатаў сышлі Андрэй Мяцельскі і Алег Іоў, археолягі з Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук. Як зазанчыў у размове са мной старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Мяцельскі, калі ў выніку будаўніцтва будуць знойдзеныя пахаваньні, будаўнічыя працы адразу будуць прыпыненыя. Аднак, як лічаць археолягі, гэта малаверагодна, паколькі, як яны кажуць, пахаваньні знаходзяцца ў 80-100 мэтрах ад дарогі.

Я хацела б распавесьці пра адну цікавую сустрэчу тут, у Курапатах. Два дні таму сюды прыяжджала прадстаўніца Мэмарыялу з Санкт-Пецярбургу Аляксандра Рэзьнікава. У пятніцу яна ўбачыла па тэлевізары, як разбураюцца Курапаты, адразу набыла квіток на цягнік і прыехала ў Менск. Два дні і дзьве ночы яна правяла тут, у лягеры валанцёраў. Аляксандра Рэзьнікава вельмі абураная тым, што адбываецца цяпер у Курапатах. Яна расказала мне пра месца ля Санкт-Пецярбургу, яно называецца Левашова, гэта таксама месца расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, падобнае да Курапатаў. Але ў гэтым месцы пабудаваны мэмарыял, туды прыходзяць людзі і ўлады зь вялікай павагай ставяцца да яго. Рэзьнікавай было нават цяжка ўявіць, што ў Санкт-Пецярбургу можа здарыцца нешта падобнае. Яна адзначыла яшчэ цікавую акалічнасьць. Яна думала, што ў Курапаты павінны былі прыходзіць людзі сталага веку, у каго былі рэпрэсаваныя сваякі, а ў Беларусі гэта найперш моладзь, і гэта, на яе думку, вельмі сымбалічна.

Што да сёньняшніх падзеяў, дык вось цяпер яшчэ ідзе будаўніцтва. Валанцёры пільна сочаць, як яно ідзе і робяць заўвагі”.


XS
SM
MD
LG