Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У МЕНСКУ ПАПЯРЭДЗІЎ ПАРФСАЮЗНУЮ АКТЫВІСТКУ


Міхал Стэльмак, Менск

Справу прафсаюзнай актывісткі разглядала судзьдзя Алена Церашкова. Як высьветлілася на судзе, спадарыня Калініна сярод іншых актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў 9 лістапада непадалёк ад будынку адміністрацыі Лукашэнкі пратэставала супраць парушэньня ўладамі прафсаюзных правоў. Вось што яна распавяла на гэты конт нашаму радыё:

(Калініна: ) "Я гаварыла на судзе, што мой пратэст, удзел у пікетаваньні, — гэта пратэст супраць нашай улады. Гэтая ўлада ня можа абараніць чалавека, стварыць яму ўмовы для працы. Больш за тое, у дачыненьні да мяне гэтая ўлада выступіла рабаўніком. У мяне канфіскавалі ўласнасьць — таму я заявіла на судзе, што буду і надалей браць удзел у мітынгах, пікетах".

Сьведкам на сёньняшнім судовым паседжаньні быў віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімер Макарчук, які таксама браў удзел у згаданай акцыі і якога ў мінулую пятніцу суд аштрафаваў на 200 мінімальных заробкаў.

Паводле словаў спадара Макарчука, пратэст беларускіх прафсаюзаў ужо атрымаў розгалас у сьвеце, і гэтай сытуацыяй зацікавілася Міжнародная арганізацыя працы. 20 лістапада ў Брусэлі адбудзецца канфэрэнцыя Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў. І на ёй заплянаваны адмысловы разгляд становішча правоў прафсаюзаў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG