Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК БЫЎ ПРЫНЯТЫ Ў ДЗЯРЖАЎНЫМ ДЭПАРТАМЭНЦЕ ЗША


Радыё Свабода.

(Пазьняк: ) “Памянялася адміністрацыя беларускага сэктару і неабходна было правесьці абмен думкамі і пазнаёміцца. З гэтага абмену думкамі мяне зацікавіла і зьвярнула маю ўвагу тое, што іх надзвычай уразіла разбурэньне Курапатаў – гэта пэўная нечаканасьць, ім гэта цяжка растлумачыць, бо пра Курапаты ведаюць ва ўсім сьвеце і ведаюць, што гэта такое. Гэта – помнік, мартыралёг сусьветнага значэньня. І другое, што іх вельмі ўразіла, гэта тое, што Лукашэнка ў канцы кастрычніка прызнаўся па тэлебачаньні, што ён мае адносіны да забойства аднаго крымінальнага аўтарытэта, маецца на ўвазе Шчаўлік. Гэтага ў Амэрыцы проста ня могуць зразумець, для іх гэта выходзіць за межы нармальнага. Калі б нейкі палітык у Амэрыцы нешта падобнае сказаў, то на яго адразу б наклалі кайданкі, завялі б справу і пачаўся б працэс. Гэтага яны ня могуць зразумець, і тут ёсьць пэўныя цяжкасьці, бо шмат у нашым грамдзтве ёсьць ацэнак, якія тут, на Захадзе, не зразумелыя. З нагоды гэтага кантакты неабходныя. Цяперака там выконвае абавязкі адказнага за беларускія справы Шэрыл Джэксан. Яна была ў Македоніі, у Славаччыне і троху з праблемамі Ўсходняй Эўропы знаёмая. Спадзяемся, што гэтае супрацоўніцтва будзе карыснае, тым больш што яно прадугледжвае ня толькі супрацоўніцтва зь беларускай дэмакратыяй і вызвольным рухам, але і зь беларускай дыяспарай”.


XS
SM
MD
LG