Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ. У “ПЕРАМОЗЕ” ПРОЙДЗЕ ТЫДЗЕНЬ ЯПОНСКАГА КІНО


Юрась Барысевіч, Менск

Пакуль што айчынная літаратара ня мае аўтараў, якія дэкляравалі б сваю прыналежнасьць да сэкс-мяншыняў і распрацоўвалі б адпаведную тэматыку. Таму найбольш рызыкоўным вершам з тых, што прагучалі на імпрэзе ў "Бабілёне", была новая рэдакцыя твору Янкі Купалы "Хлопчык і лётчык", які перапрацавала авангардыстка Вера Бурлак.

У парку Горкага пачаў дзеяць сталы кірмаш мастацкіх вырабаў. Каля 30 сябраў Беларускага саюзу майстроў народнае творчасьці атрымалі дазвол прадаваць тут свае сувэнірныя творы. Раней у Менску быў толькі адзін кірмаш такога кшталту на плошчы Свабоды (дый той нядаўна пераехаў на Кастрычніцкую плошчу).

Менскі гарвыканкам пастанавіў падпарадкаваць чыжоўскі заапарк камунальнаму прадпрыемству "Менскзелянбуд", якому сёлета ўжо перадалі ўсе буйнейшыя паркі сталіцы. Гарадзкія ўлады мяркуюць, што "Менскзелянбуд" знойдзе больш сродкаў на рэканструкцыю заапарку й паляпшэньне быту жывёлаў, чым магла дазволіць адміністрацыя Заводзкага раёну. Агульная плошча чыжоўскага заапарку ў бліжэйшыя гады пашырыцца да 42 гектараў.

У Музэі гісторыі беларускае літаратуры праходзіць фотавыстава на тэму пілігрымак да цудатворнага абразу Маці Боскае Будслаўскае. Пяць гадоў таму каталіцкі клер абвесьціў Маці Боскую Будслаўскую нябёснай заступніцай Беларусі. Сярод шматлікіх пілігрымаў ёсьць і жабракі, і замежныя дыпляматы. Аўтар сэрыі з 50 здымкаў — супрацоўнік Інстытуту праблемаў культуры Сьцяпан Надольскі.

Кінатэатар "Перамога" запрашае на Тыдзень японскага кіно, які ладзіцца пры падтрымцы амбасады Японіі ў Беларусі. Дэманструюцца мастацкія і дакумэнтальныя стужкі, створаныя за апошнія 15 гадоў. На заключным праглядзе 17 лістапада будзе паказаны паўнамэтражны анімацыйны фільм "Адважны сонечны князь".

У Музэі сучаснага мастацтва адкрылася міжнародная выстава графікі "Вокны аднаго гораду". Удзельнікі выставы — мастакі зь Мюнхэну, Варшавы, Горадні й Менску — паспрабавалі адлюстраваць тое, што бачаць з вокнаў і ў вокнах свайго роднага гораду. Немец бачыць сваю адзіноту, паляк бачыць касьцёл і сьвяточны натоўп. Найбольш яркі зь беларускіх беларускіх аўтараў выставы Юры Якавенка бачыць паўсюль саркафагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG