Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЮЦЦА ЗАТРЫМАНЬНІ АБАРОНЦАЎ КУРАПАТАЎ


Любоў Лунёва, Менск

У дзяжурных частках на іх складаюць пратаколы. Пакуль невядома — ці будуць затрыманыя сядзець у пастарунку да панядзелка, ці ім дадуць пазоў і вызваляць да суду.

Каля дзясятка чалавек (палова зь іх — сябры Партыі Свабоды) трымаюць у дзяжурнай частцы на Старабарысаўскім тракце.

Сумнавядомы спэцпрыёмнік на вуліцы Акрэсьціна падпарадкоўваецца толькі Менскаму гарадзкому ўпраўленьню ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, таму міліцыянты са Старабарысаўскага тракту ня маюць права завозіць туды сваіх затрыманых.

Ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Савецкага раёну трымаюць больш за 20 сяброў моладзевага руху "Зубр". Некаторых зь іх жорстка зьбілі амонаўцы. Супрацоўнікі міліцыі да некалькіх чалавек выклікалі "хуткую дапамогу".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG