Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З “ЛАНЦУГУ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ” – У СУД!


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Акцыю памяці зьніклых людзей магілёўскі судзьдзя кваліфікаваў як несанкцыянаваны пікет. На ягоную думку, Уладзімер Гайдукоў — адзін з удзельнікаў акцыі, якія парушылі заканадаўства.

Старшыню магілёўскай гарадзкой арганізацыі АГП схапілі, калі ён стаяў у ланцугу неабыякавых людзей і трымаў партрэт Віктара Ганчара. Міліцыянты завезьлі яго ў аддзяленьне і склалі пратакол.

Зрэшты, і сёньня спадара Гайдукова прывезьлі ў суд на міліцэйскай машыне. Адказчык кажа, што пра дзень і час судовага паседжаньня ён даведаўся толькі сёньня празь міліцыянта, які запатрабаваў ехаць зь ім на міліцэйскай машыне.

Суд не ўлічыў аргумэнтаў спадара Гайдукова. Той зьвярнуў увагу на тое, што дзеля ўшанаваньня памяці людзей ня трэба дазволу ўлады. Судзьдзя ня змог даказаць, што Ўладзімер Гайдукоў арганізаваў гэтую акцыю. Як вынік — лідэр магілёўскага АГП атрымаў папярэджаньне. Вось як Уладзімер Гайдукоў пракамэнтаваў рашэньне суда:

(Гайдукоў: ) "Сёньняшняе рашэньне нагадвае простае выкананьне падрыхтаванага загаду, адступіць ад якога ня мае права ягоны выканаўца. Паседжаньне было хуткае, як ніколі".

Дарэчы, сёньня меркавалі судзіць яшчэ аднаго ўдзельніка гэтай акцыі — старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Аднак той на суд не зьявіўся. Як патлумачыў Уладзімер Гайдукоў, лідэр партыі зараз адпачывае, таму й ня змог прыехаць у Магілёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG