Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 ГАДОЎ ТАМУ ЗЬНІК БЭРЛІНСКІ МУР. ЗАРАЗ НЕМЦЫ ГАВОРАЦЬ, ШТО СЬВЕТ НЕ ГАТОВЫ ДА АДКРЫТАСЬЦІ


Алена Панкратава, Прага

Сапраўды, гэта падзея волен-ноленс жыве ўнутры амаль кожнага бэрлінца дый ня толькі бэрлінца, бо шматгадовы штучны падзел нацыі, калі па розныя бакі засталіся сваякі і сябры, на правільных і няправільных немцаў, ён зразумела, ня мог не адбіцца на многіх жыцьцях.

Па-сутнасьці, такі бэрлінскі альгарытм распаўсюджваўся на ўсю Эўропу. Цяпер вонкава ў Бэрліне ўсё выглядае вельмі цікава. Многія немцы, якія за 12 год прызвачаілся беспраблемна з адной часткі гораду трапляць у іншую, цяпер нават і не памятаюць дакладна, у якім канкрэтна месцы гэты мур праходзіў.

Усе чамусьці любяць фатаграфацца ля былога Чэкпойнта Чарлі –памежнага пераходу для дыпляматаў і розных VIP- пэрсонаў. Дарэчы, роўна 12 год праз гэты пераход праходзіла нашая дэлегацыя беларускіх журналістаў, сярод якіх была я, а таксама група тэлевізыйнікаў на чале з Юрам Хашчавацкім. Як раз мы апынуліся 10-га ў Бэрліне і засталі такую карціну ля Райхстагу – амэрыканцы білі малаткамі мур і бралі сабе невялікія кавалкі на памяць.

Дарэчы, вядома, што ўладальнікамі фрагмэнтаў гэтае сьцяны зьяўляюцца Рональд Рэйган, Біл Гейтс, Міхаіл Гарбачоў, шмат вядомых людзей, для якіх падзеньне муру было сымбалічнай падзеяй у жыцьці. Сёньня гандаль гэтымі рэшткамі бэтону зьяўляецца бізнэсам.

Мой знаёмы мастак зь Менску працуе разам з адным палякам, які мае краму ў Бэрліне. Малыя каляровыя кавалкі муру знаходзяцца ў такім шкляным кубе, усё гэта неяк блікуе і нават, калі не разумееш, што гэта, усе роўна гэта нядрэнна глядзіцца. Дарэчы, як сказаў мне мастак, што зараз ужываецца для сувэніраў ужо зусім з іншага бэтону. За 12 год пасьля падзеньня муру турысты ўвогуле купілі ў разоў 10 болей бэтона, чым было ва ўсім бэрлінскім муры.

Ёсьць людзі, якія да гэтага і тады і цяпер ставіліся аднолькава станоўча. Гэта больш сталыя бэрлінцы, для якіх мур адыграў трагічную ролю ў жыцьці. У мяне ёсьць знаёмая, з з усходняга Бэрліну, якая фактычна 30 год не бачыла сваёй маці. Такіх прыкладаў шмат. Ёсьць тыя, хто не хацеў аб’яднаньня Нямеччыны і гэта, дарэчы, былі заходнія немцы.

Адзін са знаёмых заходнебэрлінскіх журналістаў сказаў 12 год таму, што ён ня хоча моцнай Нямеччыны. Ёсьць людзі, у якіх перакананьні зьмяніліся на 180 градусаў. Многія ў выніку аб’яднаньня згубілі працу, сталі жыць горш. Аднак, магу сказаць, што ніколі потым я ня бачыла такіх шчырых і адкрытых твараў у Нямеччыне як у 1989 годзе.

Сёньня,гэтае мае вонкавае ўражаньне, немцы больш стрыманыя да іншаземцаў. Пасьля падзеяў 11-га верасьня нават адчуваецца нейкая нэрвознасьць. Пэўныя кароткія бытавыя канфлікты паміж немцамі і замежнікамі, асабліва тых, хто вонкава падобны на прадстаўнікоў Блізкага Усходу, Сярэдняй Азіі можна назіраць у крамах, на аўтазапраўках, вакзалах, у той частцы гораду, якая пераважна належыць да Ўсходнега Бэрліну альбо традыцыйна турэцкіх ці новых расейкіх кварталах.

Падобны настрой зьвязаны з новым законам аб імігрантах… А таксама пакетам аб бясьпецы. І закон, і пакет аб бясьпецы (збор захадаў па барацьбе з тэрарызмам), якія былі чарговы раз прадстаўленыя Бундэстагу – міністрам замежных справаў Шылі, яны выклікалі вялікую заклапочанасьць сярод насельніцтва краіны.Можна пачуць: “У нас і так вялікі адсотках беспрацоўя, а тут запрашаюць замежнікаў”

Шмат грамадзянаў ставяцца скептычна і да пакету па бясьпецы. Яны бачаць штосьці надзвычайнае ў тым, калі ў пашпарце трэба будзе зьмяшчаць адбіткі пальцаў альбо геаметрычны малюнак твару, рукі. Многія, узгадваючы падзеі 12-гадовай даўніны і тыя надзеі, якія ім прынесла падзеньне муру ў сэнсе далейшай адкрытасьці Ўсходу, сёньня крытычна ставяцца да больш шчыльнага кантролю да цягнікоў, якія прыяжджаюць у Бэрлін з-за Бугу. “Калі ў гэтых пасажыраў шукалі кантрабандныя цыгарэты і гарэлку, то цяпер іх падазраюць таксама і на ўвоз наркотыкаў і біялягічнай зброі. А дзе прэзумпцыя невінаватасьці?”, - сказаў у інтэрвію нямецкаму тэлебачаньню адзін з незадаволеных нямецкіх пасажыраў маскоўскага цягніка.

Іншыя немцы, аднак, вітаюць захады больш жорсткага кантролю для іншаземцаў, якія прыбываюць з Усходу. Многія ўзгадваюць, як адзін з выканаўцаў тэракту ў Нью-Йорку быў тройчы ўнесены ў цэнтральны рэестр замежнікаў пад рознымі імёнамі, аднак у выніку немцы ўсё ж прагледзелі тэрарыста.

У любым выпадку цяпер ад бэрлінцаў можна ўсё часьцей пачуць, што сьвет, на жаль, не гатовы для падобнай адкрытасьці і мур пачынаючы з новага стагодзьдзя ўзьнік зноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG