Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБВІНАВАЧАНАГА Ў ВЫКРАДАНЬНІ ЗАВАДЗКАГА СПЭЦНАЗАЎЦА ІГНАТОВІЧА ВЫДАЛІЛІ З СУДОВАЙ ЗАЛІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Судзьдзя выдаліў Ігнатовіча паводле хадайніцтва пракурора. Маўляў, падсудны непаважліва ставіўся да ўдзельнікаў працэсу. Між тым, іншыя крыніцы паведамляюць, што Ігнатовіч нікога не абражаў, а толькі паведаміў, што пракурор прыходзіў да яго ў турэмную камэру і дамагаўся, каб ён ўзяў на сябе віну за тое, чаго не рабіў.

У выніку выдаленьня Ігнатовіча з судовай залі Сьвятлана і Вольга Завадзкія аказаліся пазбаўленыя магчымасьці задаць абвінавачанаму пытаньні пра абставіны зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.

Адзін з адвакатаў, які ўдзельнічае ў гэтым закрытым працэсе, адмыслова для Радыё Свабода пракамэнтаваў сытуацыю наступным чынам: "Я ня бачу ў гэтым рашэньні ніводнага моманту, які б дапамагаў нам шукаць праўду пра лёс Завадзкага".

XS
SM
MD
LG