Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУРАПАТЫ. РАНІЦАЙ НАД УРОЧЫШЧАМ ЛЯТАЎ ГЕЛІКОПТАР. УДЗЕНЬ ЗАТРЫМЛІВАЛІ АБАРОНЦАЎ


Ганна Соусь, Менск

Будаўнічыя работы скончыліся недзе ад 18-й гадзіне. Сюды ўвесь час прыходзяць людзі. Міліцыянты пайшлі разам з будаўнікамі.

Усталяваныя ўначы наноў 15-ць крыжоў захаваць не ўдалося.

Будаўнічыя працы пачаліся ад раніцы, прычым будаўнікі прыйшлі на працу адразу зь міліцыянтамі. Абаронцы спрабавалі спыніць тэхніку, і ў выніку былі затрыманыя 11 чалавек, сярод якіх Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Сяргей Папкоў, Уладзімір Юхо, іншыя. Пасьля былі затрыманыя 2 актывісты руху ЗУБАР.Валеры Буйвал і Ўладзімір Раманцоў, якія спрабавалі ўратаваць крыжы, былі схопленыя і адвезеныя ў “варанку” у невядомым кірунку. Усяго былі затрыманыя каля 20 чалавек.

А 12-й гадзіне ў Курапаты пачалі прыходзіць людзі, але міліцыянты зрабілі ланцуг, каб не дапусьціх іх да абаронцаў. Сёньня Курапаты наведалі Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябедзька, Зьміцер Бандарэнка, Аляксей Кароль, Алесь Марачкін, Людміла Гразнова.

Заўтра ў Курапатах адбудзецца грамадзкая талака.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG