Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯДУЧАГА БЕЛАРУСКАГА ТЭЛЕБАЧАНЬНЯ ЯЎГЕНА НОВІКАВА ДАСТАВЯЦЬ У СУД ПАД КАНВОЕМ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Такое рашэньне судзьдзя Зайцава прыняла пасьля таго, як Яўген Новікаў двойчы не зьявіўся на працэс, распачаты супраць яго Беларускім саюзам хрысьціянаў веры Эвангельскай.

Сёньня падчас тэлефоннай размовы з судзьдзёй Яўген Новікаў чарговы раз катэгарычна адмовіўся прыйсьці ў суд. У адной са сваіх праграмаў вядучы БТ абвінаваціў хрысьціянаў пяцідзясятнікаў у тым, што яны прыносяць рытуальныя чалавечыя ахвяры, пасьля чаго абураныя вернікі падалі на яго ў суд дзеля абароны іхных гонару й годнасьці.

Наступнае судовае паседжаньне ў гэтай справе адбудзецца 20 сьнежня.

XS
SM
MD
LG