Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ. ПОЛ МАКАРТНІ ВЫДАЎ ДАБРАЧЫННЫ СЫНГЛ “СВАБОДА”


Сяргей Шупа, Вільня

Раман прысьвечаны заваяваньню Бразыліі французамі ў XVI стагодзьдзі – малавядомаму эпізоду гісторыі эпохі рэнэсансу. Жан-Крыстоф Руфэн – адзін з заснавальнікаў гуманітарнай арганізацыі «Лекары бязь межаў». Ганкураўская прэмія, якая прысуджаецца ад 1903 году – галоўная літаратурная прэмія Францыі. Памер прэміі складае сымбалічную суму 50 франкаў, аднак факт прысуджэньня прэміі выклікае ўсеагульнае зацікаўленьне аўтарам і ў шмат разоў павышае тыражы ягоных кніг.

* РЫМ. Два высокапастаўленыя ватыканскія сьвятары абвінавачаныя ў махлярскіх апэрацыях з творамі мастацтва. Паводле італьянскай пракуратуры, мансыньёры Мікеле Баса і Марыё Джардана выдавалі фальшывыя даведкі аб паходжаньні нязначных твораў мастацтва, выдаючы іх за працы старых майстроў, пацьверджаных сьведчаньнем ватыканскіх экспэртаў. Усяго ў злачынную групоўку ўваходзілі 14 чалавек, якія спрабавалі прадаваць фальшывыя шэдэўры мастацкім галерэям у Нью-Ёрку і Люгана.

* ЛЁНДАН. У сваім доме ў Гэмстэдзе каля Лёндана памёр гісторык культуры Эрнст Гомбрыч, славу якому прынесла фундамэнтальная праца пра гісторыю мастацтва. Гомбрыч сямнаццаць гадоў узначальваў Інстытут Вартбурга Лёнданскага ўнівэрсытэту. 92-гадовы Эрнст Гомбрыч лічыўся адным з найбуйнейшых у сьвеце гісторыкаў мастацтва. Ягоныя найвялікшыя працы ўпершыню выйшлі яшчэ ў 50-х гадох і дагэтуль былі перакладзеныя на 32 мовы.

* НЬЮ-ЁРК. Пасьля песьні «Ад каханка да сябра» былы бітл Пол Макартні выдаў другі дабрачынны сінгл, прысьвечаны нью-ёрскім паліцыянтам і пажарнікам. На ім запісаная песьня Freedom («Свабода»), якую Макартні напісаў адразу пасьля 11 верасьня, калі ён на свае вочы назіраў у Нью-Ёрку збурэньне хмарачосаў Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Музыка браў актыўны ўдзел у арганізацыі дабрачыннага «Канцэрту для Нью-Ёрку», які адбыўся 20 кастрычніка. У фінале гэтага канцэрту ўпершыню і прагучала песьня «Свабода».

* ЛЁНДАН. Каралева поп-музыкі Мадона сёлета зарабіла больш грошай за аўтарку папулярных раманаў пра Гары Потэра Джоан Роўлінг. Паводле публікацыі ў газэце Sunday Times, якая надрукавала сьпіс найбагацейшых жанчын Велікабрытаніі, Мадона зарабіла сёлета 44 мільёны даляраў, тым часам як Роўлінг –36 мільёны. Трэцяе месца ў сьпісе займае каралева Вялікабрытаніі Элізабэта ІІ – яе рахунак вырас на 22 мільёны даляраў. Амэрыканка Мадона нядаўна выйшла замуж за шатляндзкага кінарэжысэра Гая Рычы і жыве зь ім у Лёндане.
XS
SM
MD
LG