Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМОЧНІК ПРЭЗЫДЭНТА БЕЛАРУСІ ПАКУЛЬ НЕ ДАЕ ЗГОДЫ НА СУСТРЭЧУ З ГАНСАМ ГЁРГАМ ВІКАМ


Уладзімер Глод, Менск

Пра гэта амбасадар Вік паведаміў 7 лістапада кіраўнікам партыяў, што ўваходзяць у Кансультацыйную раду апазыцыйных палітычных партыяў.

Яшчэ 24 кастрычніка партыйныя лідэры зьвярнуліся да спадара Віка з просьбай, каб ён выступіў пасярэднікам паміж імі і спадаром Посахавым у арганізацыі адмысловай сустрэчы наконт арганізацыі магчымых перамоваў. Кансультацыйная рада вылучыла на магчымую сустрэчу сваіх прадстаўнікоў — кіраўнікоў экспэртных групаў Пастухова, Пліску і Хадыку.

XS
SM
MD
LG