Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ СУСТРЭЎСЯ З ПРЭМ’ЕР-МІНІСТРАМ ШВЭЦЫІ ПЭРСАНАМ


Вольга Караткевіч, Прага.

Мы зьвязаліся са Стакгольмам, Мікола Статкевіч расказаў пра сустрэчу зь кіраўніком швэдзкага ўраду:

(Статкевіч: ) “Пад час сустрэчы размова была пра Беларусь, толькі пра Беларусь і беларускую сытуацыю, пра пэрспэктывы адносінаў Эўропы і Беларусі. Спадар прэм’ер-міністар сказаў, што ён падымаў беларускае пытаньне ў Эўрапейскім Зьвязе, на сустрэчы з Пуціным, што яны будуць вельмі пільную ўвагу надалей надаваць гэтаму пытаньню, таксама зацікаўленыя ў выпрацоўцы новага падыходу да Беларусі.

Пад час зьезду адбылася сустрэча з Лонгіным Пастусякам, маршалкам Сэнату Польшчы, дзе былі ўдакладненыя дэталі візыту партыйнага візыту ў Польшчу. Вырашана гэты візыт перанесьці зь лістапада на сьнежань, недзе з 10-га да 15-га сьнежня. Яны хочуць, каб гэты візыт быў сур’ёзна падрыхтаваным, бо Польшча зараз шукае сваю стратэгію ў стаўленьні да Беларусі”.

Сёньня на зьездзе сацыял-дэмакратаў Швэцыі адбудзецца сэмінар, на якім выступіць з дакладам Мікола Статкевіч.

Дадамо, што зьезд сацыял-дэмакратаў Нямеччыны, заплянаваны на 19-га лістапада, плянуе наведаць лідэр Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай Уладзімір Ганчарык. Пра гэта паведаміла прэсавая служба ФПБ.
XS
SM
MD
LG