Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТ ПРАЗ СУД ДАВОДЗІЦЬ, ШТО НЯ ВЕДАЕ, ЯК РАЗБАГАЦЕЦЬ


Казімер Яноўскі, Гомель

Справа перададзеная паводле падведамаснасьці – у гомельскі Чыгуначны суд.

“Народная воля” апублікавала 26 верасьня карэспандэнцыю жыхара Гомлі Анатоля Малчанава пад назваю “Сапраўдны палкоўнік!” Аўтар зьдзіўляўся, як народны абраньнік ад Гомельшчыны, былы намесьнік начальніка абласной міліцэйскай управы, палкоўнік Салаўёў на сьціплы дэпутацкі заробак змог набыць за кароткі час для сябе і сям’і чатыры легкавікі і дзьве кватэры. Ад імя гомельскіх выбаршчыкаў аўтар прасіў дэпутата выдаць кнігу “Як хутка разбагацець”.

Дэпутат Салаўёў просіць суд прызнаць публікацыю неадпаведнай сапраўднасьці. У якасьці кампэнсацыі, як сказана ў зыску, маральнага і фізычнага ўрону, дэпутат патрабуе спагнаць з галоўнага рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча 5 мільёнаў рублёў, а з аўтара – 5 тысячаў рублёў. Праўда, зыск накіраваны быў ня ў той суд, які трэба.

Іосіф Сярэдзіч разглядае гэтую справу як зыск усёй цяперашняй сыстэмы да дэмакратычнага выданьня. Мэта адна – запалохаць, абмежаваць свабоду слова. Як сьцьвярджае рэдактар, доказаў у пацьверджаньне кожнага радка публікацыі рэдакцыя і аўтар маюць нават ня 100, а на цэлых 1000 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG