Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЙЦЕЦ НАДСАН: НА ДЗЯДЫ МАЛЮСЯ ЗА ТЫХ, ЗА КАГО НІХТО НЯ МОЛІЦЦА


Радыё Свабода.

(Надсан: ) “Дзяды – гэта час, калі мы ўспамінаем тых, што адыйшлі. Вельмі важна, што мы іх успамінаем, бо мы паказваем, што мы верым у вечнае жыцьцё, што тыя, каго ўспамінаем, яшчэ жывуць. Мы зьеднаныя зь імі надалей застаемся. Мы молімся за іх, каб Бог супакоіў іх на вечнае жыцьцё, і спадзяемся, што яны моляцца за нас, калі яны ўжо ў Бога. Гэта ёсьць сэнс малітвы за памерлых. Безумоўна, калі мы старэем, колькасьць нашых прыяцеляў, што адыйшлі, робіцца ўсё большай. Асабіста я малюся за маіх бацькоў, за маіх былых настаўнікаў, за біскупа, які мяне сьвяціў, за беларускіх сьвятароў, якія адыйшлі – біскупа Сіповіча, біскупа Тарасэвіча, айца Гарошку, айца Германовіча, айца Журню і ўсіх іншых, малюся таксама за маіх прыяцеляў, за нашых дабрачынцаў, якія нам памаглі, а таксама малюся за тых, за каго ніхто ня моліцца, на якіх забыліся, асабліва за нашых братоў і сёстраў беларусаў, якія згінулі ў канцлягерах, турмах, на выгнаньні, чыіх імёнаў цяпер ужо ніхто не памятае. Іх таксама ўключаю ў мае малітвы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG