Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ ДЛЯ МЯНЕ ЗЬВЯЗАНЫЯ З КУРАПАТАМІ І НАРАДЖЭНЬНЕМ БНФ


Радыё Свабода.

(Пазьняк: ) “Дзяды мне напамінаюць менавіта аб стварэньні Беларускага Народнага Фронту. Менавіта на Дзяды, 30 кастрычніка 1988 году, адбылося хрышчэньне БНФ. Тады, як многія памятаюць, ЦК КПБ падрыхтаваў велізарную правакацыю супраць фронту. Былі кінутыя ўнутраныя войскі, былі кінутыя тысячы міліцыянтаў, ужываўся газ. Зьбіраліся проста дабіваць людзей, а потым зваліць на Народны Фронт, назваўшы нас фашыстамі, і потым атрымаць мэдалі з Масквы і расправіцца такім чынам зь беларускім адраджэньнем. Гэтае хрышчэньне тады БНФ вытрымаў. Для мяне асбаіста гэта было вялікае палітычнае выпрабаваньне.

Што датычыць духоўнага ўсьведамленьня гэтага сьвята, то я лічу, што гэты дзень ёсьць вельмі важным у чалавечым жыцьці, бо ён падводзіць чалавека да разуменьня сэнсу існаваньня. Увогуле лічыцца, што калі людзі пачалі задумвацца над памяцьцю роду, калі яны вылучаліся з прыроды, тыды пачала вылучацца і культура. Думаючы аб продках, чалавек пачынае думаць і аб будучым, усьведамляе сябе гістарычнай істотай. Людзі пачалі разумець гісторыю… Вось у гэтым сэнсе Дзяды вельмі важныя і для кожнага чалавека, каб усьвядоміць сваё жыцьцё і параўнаць яго, бо ніхто ня вечны і ніхто ня ведае, што будзе потым, і як трэба жыць, каб было так потым, як мяркуюць мудрыя людзі…”


XS
SM
MD
LG