Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКРАПІР РУХАДЗЭ: Я Ў ЗАХАПЛЕНЬНІ АД ТАКТЫКІ ШЭВАРДНАДЗЭ


Віталь Тарас, Прага

Але потым яны сыйшлі. Сьпікер грузінскага парлямэнту Зураб Жванія назваў гэтую акцыю беспрэдэнтным наступам на свабоду слова ў краіне. Усьлед за адстаўкай кіраўнікоў сілавых ведамстваў Грузіі і адстаўкай сьпікера парлямэнту Грузіі Шэварднадзэ ўчора распусьціў увесь урад, заявіў, што сам ён ня можа пакінуць сваю пасаду ў цяжкі для краіны час.

Гэта ўжо ня першая за апошнія гады спроба адхіліць прэзыдэнта Грузіі ад улады, улучна з замахамі на ягонае жыцьцё. Але Шэварднадзэ кожным разам толькі ўмацоўваў свае пазыцыі. Што сталася прычынай цяперашняга крызысу, і чым ён можа скончыцца? З гэтымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да журналіста грузінскай рэдакцыі Радыё Свабода Акрапіра Рухадзэ.

(Рухадзэ: ) “Ёсьць меркаваньне, што прыезд людзей з ворганаў бясьпекі на камэрцыйнае тэлебачаньне Руставі-2 і цяперашні дзяржаўны крызыс – гэта зусім розныя рэчы. Нехта выкарыстаў магчымасьць справакаваць крызыс. І тут узьнікае безьліч пытаньняў, сярод якіх – у гэтым нехта быў асабіста зацікаўлены альбо існавалі аб’ектыўныя прычыны для крызысу. Я думаю, што было і тое, і другое.

Я думаю, прычны крызысу ў тым, што ва ўладаў Грузіі былі як бы два абліччы. З аднаго боку, гэта было дэмакратычнае аблічча. Але насамрэч, яны не былі дэмакратамі. Яны абапіраліся і абапіраюцца сёньня на паліцыю. І гэтую дваістасьць, так бы мовіць, усе адчувалі, і ведалі пра гэта – і Захад, і людзі ў самой Грузіі. Таму было патрабаваньне адстаўкі міністра ўнутраных справаў. Усе ведалі, што на яго абапіраецца ўлада Шэварднадзэ. А Шэварднадзэ гуляў у дэмакратыю: ён ня мог сказаць – няхай сыходзіць, што вы мне гэтым пагражаеце? І ён прыняў рашэньне распусьціць увесь урад, і застаўся адзін. Я ў захапленьні ад ягонай тактыкі, таму што цяпер ён можа рабіць усё, што захоча. Паводле ўчорашняга апытаньня, шэсьць адсоткаў апытаных лічыць, што нічога ня зьменіцца. Я таксама належу да гэтых 6 адсоткаў і лічу, што ў Грузіі нічога ня зьменіцца”.

(Тарас: ) “Як вядома, незадоўга да гэтых падзеяў Эдуард Шэвардназдэ заявіў аб магчымасьці выхаду Гріузіі з СНД з-за палітыкі Расеі ў Абхазіі. Ці застаецца сёньня гэта пытаньне актуальным для Грузіі?”

(Рухадзэ: ) “Зараз аб выхадзе з СНД ніхто не гаворыць. Гэтае пытаньне – вельмі важнае для Грузіі, але акдаз на яго стане ясным толькі калі стане вядома, хто будзе ва ўладзе ў краіне: ці застанецца Шэварднадзэ, ці прыйдуць нейкія новыя сілы. Я думаю, пытаньне аб сяброўстве Грузіі ў СНД яшчэ даволі доўга ня будзе актуальным”.

(Тарас: ) “А як Шэварднадзэ ставіцца да саюзу Беларусі й Расеі?”

(Рухадзэ: ) “Шэварднадзэ часта мяняе свае меркаваньні, але думаю, ён не падтрымлівае стварэньне Саюзу Беларусі й Расеі і ставіцца да ўсіх падобных спробаў вяртаньня да савецкай мадэлі вельмі нэгатыўна. Бо ён лічыць, што дзяржавы павінны быць незалежныя. І акрамя таго, Шэварднадзэ мяркуе, што Расея цісьне на былыя савецкія рэспублікі, і што менавіта Расея вінаватая шмат у чым з таго, што зараз адбываецца ў Грузіі”.

XS
SM
MD
LG