Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ: НА ДЗЯДЫ Я ХАЦЕЎ БЫ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ТЫХ, ХТО ПАСТАВІЦЬ СЬВЕЧКІ Ў КУРАПАТАХ


Радыё Свабода.

(Быкаў: ) “Старасьць – гэта, канечне, стан адзіноты. Як казаў адзін вельмі добры расейскі пісьменьнік: “Застаўся адзін, бо сябры разышліся па магілах”. Гэта сапраўды так – у жыцьці застаецца ўсё менш, затое ў магілах усё большае. Але большае таксама і ў памяці. Што да мяне, дык памяць мая шмат дзе: і ў ваенных магілах, і ў пасьляваенных. Нядаўна я наведаў пратэстанцкі храм у Франкфурце – царкву Сьвятога Мікалая, дзе паставіў сьвечкі па двух Мікалаях, памершых у Беларусі. Гэта па памерлым у мінулым годзе маім браце Мікалаі, а таксама па нядаўнім нябожчыку Мікалаі Матукоўскім.

Я хацеў бы сказаць, што апрача дарагіх магілаў блізкіх, для беларусаў ёсьць яшчэ ўсеагульны нацыянальны сакральны сымбаль – Курапаты. Хаця сымбалі ў нас не ў пашане, яны традыцыйна бурацца кожнага часу, кожнае стагодзьдзе – і касьцёлы, і цэрквы, і могілкі, але затое ёсьць літаратура, ёсьць пісьменнасьць, гістарыяграфія, дзе ўсё гэта надзейна захоўваецца. І нават у гэтым сэнсе я хацеў бы сказаць, што і Курапаты, незалежна ад таго, ці будуць яны нейкім чынам ушанаваныя ўладамі – што, канечне, вельмі сумніўна – тым ня менш яны ўжо ёсьць. Ёсьць сакральны вялікі сымбаль нацыянальнай гісторыі Беларусі. Таму сёньня я хацеў бы далучыцца да тых, хто паставіць сьвечкі ў Курапатах”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG