Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПОЛАЦКУ ВОЛЬНЫ ПРАФСАЮЗ ВЫСТАВІЎ ПІКЕТ З ПАТРАБАВАНЬНЕМ ПАДВЫШЭНЬНЯ ЗАРОБКАЎ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Пачынаючы зь верасьня мінулага году работнікаў згаданага прадпрыемства пачалі пераводзіць на тэрміновыя працоўныя кантракты. Пры гэтым адміністрацыя аб'яднаньня пераконвала рабочых, што пры новай форме працы яны будуць атрымліваць большыя заробкі, а самі кантракты, пасьля іх сканчэньня, будуць беспраблемна працягваць.

Мінуў год, і ад шчодрых абяцаньняў не засталося і сьледу: апошнія тры месяцы заработная плата на аб'яднаньні стабільна зьніжаецца, а некаторыя работнікі, пасьля сканчэньня дзеяньня працоўнага кантракту звальняюцца.

Так, днямі быў звольнены рабочы цэха №8 Якаўлеў, прычым зроблена гэта было без узгадненьня з прафсаюзнай арганізацыяй. Усё гэта і прымусіла сябраў заводзкага Вольнага прафсаюзу распачаць акцыю пратэсту.

На сёньняшнім пікеце раздавалі пісьмовы зварот да работнікаў з заклікам выявіць салідарнасьць і паставіць свой подпіс пад патрабаваньнем падвышкі на 20% заробкаў і аднаўленьня на працы рабочага Якаўлева. Як паведаміў нам старшыня суполкі Вольнага прафсаюзу Віктар Стукаў, за паўгадзіны было сабрана звыш 100 подпісаў, пры гэтым прадстаўнікі адміністрацыі да пікетоўцаў ня выйшлі, адно назіралі за імі з вокнаў сваіх кабінэтаў. Збор подпісаў будзе доўжыцца дзесяць дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG