Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКУ ЗАПРАСІЛІ НА ЖЫВЫ ЭТЭР БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ


Валер Каліноўскі, Менск

Як патлумачыў "Радыё Свабода" сам спадар Лябедзька, праграма пойдзе ў жывым этэры ў бліжэйшы час, у студыю будзе запрошаны і ягоны апанэнт і адбудзецца дыскусія. Нечаканая прапанова прагучала пасля кансультацыяў лідараў апазыцыйных партыяў з памочнікам Аляксандра Лукашэнкі Сяргеем Посахавым. Гэта першы выпадак запрашэння апазыцыйнага палітыка ў жывы этэр першай праграмы дзяржаўнага радыё за апошнія гады. У мінулую пятніцу лідары апазыцыйных партыяў за круглым сталом сустракаліся ў рэдакцыі воргану прэзыдэнцкай адміністрацыі газэты "Советская Белоруссія" -- чакаецца, што стэнаграма іх выступленняў будзе неўзабаве надрукаваная газэтай.

XS
SM
MD
LG