Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ Ў КУРАПАТЫ ПРЫЙШЛІ ДЫПЛЯМАТЫ З ПОЛЬСКАЙ АМБАСАДЫ


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Нягледзячы на моцны вецер і дождж, у Курапатах сабралася каля 20 чалавек. Сёньня Дзяды, Курапаты наведалі прадстаўнікі польскай амбасады. Яны прыйшлі са сьвечкамі і кветкамі, каб ушанаваць памяць палякаў і іншых людзей, што былі тут расстраляныя. Дарэчы, гэта быў першы візыт у Курапаты акрэдытаваных у Беларусі дыпляматаў з таго часу, як тут узьнік лягер абаронцаў.

Ад моцнага дажджу парваўся цалафан над альтанскай, сарваўся адзін намёт. Гэта была, як тут кажуць, ноч на выжываньне. Тут заставался 20 чалавек, якія гэта вытрымалі. Сёньня раніцай над аўтобуснай станцыяй Зялёны Луг і над дамамі мікрараёну залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Апоўдні іх зьнялі камуналныя службы.

Будаўнічыя работы не спыняюцца. Па ўсім відаць, хутка яны прыйдуць і ў Курапаты. Але і абаронцы не зьбіраюцца сыходзіць. Сёньня вось у вайсковым намёце рабілі насьціл.

Побач са мной Арына з руху Зубар. Яна правяла ў Курапатах ужо 28 дзён. Як Вы мяркуеце, ці выкарыстаюць улады сілу, каб сагнаць вас адсюль?”

(Арына: ) “Пакуль што Дзяды – дык мы думаем, што ў гэты тыдзень нас браць ня будуць. Але вось самі будаўнікі кажуць, што ўжо заўтра прыйдзе АМОН і нас прагоняць”.

(Ціхановіч: ) “Чаму вашая вахта менавіта кругласутачная? Вы не баіцёся нават маразоў, не баіцёся за здароўе. Вы думаеце, што нешта можа адбыцца ў начы?”

(Арына: ) “Наконт здароўя, вы маеце рацыю. У нас на валасах бывае іней, бывае мы плаваем на паралёне ў лужынах у намётах. Паўцякалі нават пацукі і наш любімы сабачка Маскалька, які сеў у 53 тралейбус”.

(Ціхановіч: ) “Што кажуць вашыя бацькі?”

(Арына: ) “Па-рознаму. Некаторыя ад бацькоў хаваюць, кажуць, што сядзяць у кампутарным клюбе. Іншым бацькі дапамагаюць. Чаму мы ноччу сядзім? Таму што ёсьць вандалы, якія могуць скінуць крыжы, а на раніцу прыйдуць будаўнікі. Таму мы і днём і ноччу глядзім, каб у Курапатах быў парадак”.


XS
SM
MD
LG