Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛЬСКУ-ПАДЛЯСКІМ ЗАВЕРШЫЎСЯ ФЭСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ БАРДАЎСКАЙ ПЕСЬНІ


Аляксей Дзікавіцкі, Бельс-Падляскі

(Лявон Вольскі: ) “Такім чынам гран пры фэсту атрымлівае дуэт “Эйфарыя”, Польшча”.

Гэткае рашэньне абвясьціў учора сябра журы фэсту Лявон Вольскі. А ці цяжка было сярод амаль двух дзясяткаў удзельнікаў конкурснай праграмы вызначыць пераможцаў “Бардаўскай восені?”

(Вольскі: ) “Увогуле заўсёды цяжка ацэньваць працу іншых людзей, аднак гэтым разам супярэчнасьцей паміж сябрамі журы не было. “У адзіным парыве” мы вызначылі лепшых. Гэта заняло хвілінаў пятнаццаць”.

Такім чынам, другі год запар перамоцамі конкурснай праграмы аказаліся прадстаўнікі Польшчы. Ляўрэатамі конкурсу сталі таксама Васіль Аўраменка з Магілёву і Вольга Чумічова зь Менску.

Па ўручэньні ўзнагародаў і выступе ляўрэатаў адбыўся канцэрт гасьцей фэсту. Сярод іншых у ім засьпявалі Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі ды Зьміцер (Тодар) Вайцюшкевіч, які паказаў прэм’еру свайго новага праекту “Цацачная крама”.

Напрыканцы фэсту ў перапоўненай залі Бельскага Дому культуры з акустычнай вэрсіяй сваіх песень выступіў гурт “NRM”, які мясцовая моладзь вітала так заўзята, што, нягледзячы на моцныя акустычныя сыстэмы, часам было не чуваць саміх музыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG