Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МЕСЦЫ ТЭРАКТАЎ У НЬЮ-ЁРКУ ПРАЙШЛО ПАМІНАЛЬНАЕ НАБАЖЭНСТВА


Радыё Свабода.

(Караткевіч: ) “Сяргей, што цяпер адбываецца ў Нью-Ёрку?”

(Навумчык: ) “У Нью-Ёрку, на месцы, дзе дзе знаходзіўся Міжнародны Гандлёвы Цэнтар і дзе 11 верасьнія загінулі тысячы алавек, прайшло жалобнае памінальнае набажэнства. Упершыню за больш чым месяц працы па расчыстцы рэшткаў будынкаў былі прыпыненыя амаль на суткі. Набажэнства адбылося па просьбе блізкіх загіблых і яго вялі сьвятары розных канфэсыяў. Кожная сямья атрымала ўрну з попелам, які быў ўзяты на месцы трагедыі. Цяпер расчыстныя работы аднавіліся — пакуль што вывезана толькі чвэрць рэшткаў будынкаў Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру”.

(Караткевіч: ) “Сяргей, а што гэта за інфармацыя пра блытаніну вакол колькасьці ахвяраў тэракту? У апошнія дні сусьветныя інфармагенцыі паведамляюць, што лічбы дабрачынных арганізацыяў і афіцыйныя лічбы разыходзяцца…”

(Навумчык: ) “Так, Вольга, сапраўды цяпер некаторыя газэты пішуць, што колькасьць ахвяраў – завышаная. Напрыклад, Чырвоны Крыж паведамляе пра 2 563 загіблых і пры гэтым спасылаецца на інфармацыю ад сем’яў загіблых. Паводле ж афіцыйных дадзеных, падчас тэрактаў у Нью-Ёрку загінулі 4 167 чалавек. Улады пры гэтым улічваюць і дадзеныя фірмаў, якія месьціліся ў будынках гандлёвага цэнтру. Там, дарэчы, было і шмат замежных прадстаўніцтваў. Нарэшце, раніца (а тэракт адбыўся раніцай) – у ЗША час традыцыйных нарадаў, і ў будынках знаходзілася шмат людзей, якія звычайна там не працуюць. Зусім магчыма, што гэтыя людзі і ня мелі сем’яў – у ЗША, як вядома, жэняцца позна, асабліва гэта тычыцца высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія якраз і маюць справу з фінансавымі кампаніямі. Ну і да таго ж было шмат замежных турыстаў – хаця “пік” наведваньняў прыпадаў на пасьляабедзенны час. Я, напрыклад, вадзіў сваіх гасьцей на аглядальную пляцоўку паўднёвага хмарачосу менавіта пасьля абеду, з тае прычыны, што Нью-Ёрк менавіта ў такі час найбольш рэльефна асьветлены. І тым ня менш, некалькі тысячаў турыстаў ужо раніцай былі на хмарачосе, і ня ўсім удалося ўратавацца. Словам, што датычна колькасьці ахвяраў – дык, падаецца, тут блізкія да ісціны якраз прадстаўнікі ўладаў, а не дабрачынных арганізацыяў”.

(Караткевіч: ) “Сяргей, ну і паколькі мы закранулі дабрачынныя арганізацыі – ці ёсьць нейкая статыстыка адносна дапамогі сем’ям ахвяраў?”

(Навумчык: ) “Так, Вольга, на сёньняшні дзень ў ЗША сабрана больш як мільярд даляраў. Тут трэба ўдакладніць, што грошы зьбіраліся на карысьць пацярпелых ад тэрактаў, а гэта – даволі шырокае паняцьце. Бо рэальна пацярпелі і ўладальнікі бізнэсаў, якія знаходзіліся ў зоне катастрфы, яны альбо цалкам згубілі бізнэс альбо страцілі прыбытак. Аднак фінансавыя страты, якія б яны вялікія не былі – нішто ў параўнаньні са стратамі блізкіх. Прычым якраз паняцьце “сям’я” будзе разглядацца шырока – шмат хто ня быў афіцыйна распісаны, жыў у грамадзянскім шлюбе.

Губэрнатар штату Нью-Ёрк Джордж Патакі прыняў таксама рашэньне, каб браць пад увагу пры выдаткаваньні дапамогі і сем’і сэксуальных меншасьцяў – гомасэксуальныя і лесбійскія сем’і. Хаця ў штаце Нью-Ёрк, у адрозьненьне ад штату Вэрмонт ці, напрыклад, Галяндыі і Нямеччыны, такія шлюбы пакуль афіцыйна не рэгіструюцца. Паводле рашэньня амэрыканскага Чырвонага Крыжа (а ён сабраў каля паўмільярда даляраў, канкрэтна 450 мільёнаў), грошы выдаткоўваюцца сем’ям загіблых і таксама тых, хто ў выніку тэрактаў пазбавіўся жытла. Хаця апошніх – зусім няшмат, бо ніжні Мангэтан пераважна – гэта раён офісаў. І нягледзячы на каласальную суму ўжо сабраных грошай, амэрыканцы працягваюць дасылаць чэкі ў фонды дапамгі пацярпелым”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG