Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДАР НЯМЕЧЧЫНЫ ФРЫК ЗАКЛІКАЎ БЕЛАРУСКІ ЎРАД ВЫКАНАЦЬ ЧАТЫРЫ ЎМОВЫ АБСЭ


Валер Каліноўскі, Менск

На думку спадара Фрыка, ізаляцыя і замарожваньне Эўразьвязам кантактаў зь Беларусьсю маюць больш мінусаў, чым плюсаў. Амбасадар Фрык заклікаў "паэтапна рухаццца да дыялёга, да паразуменьня між Беларусьсю і Эўразьвязам", каб сфармаваць "іншы вобраз Беларусі, каб Беларусь адкрылася Эўразьвязу".

Дзеля гэтага, на думку спадара Фрыка, трэба выкарыстоўваць патэнцыял сяброўства Беларусі ў АБСЭ і дабівацца набліжэньня Беларусі да агульнаэўрапейскіх стандартаў: "падзелу ўладаў, дэмакратычнага кантролю ўраду з боку парлямэнту, доступу да ўсіх СМІ, а таксама незалежнага правасудзьдзя", што зафіксавана ў вядомых чатырох умовах АБСЭ.

Гаворачы пра вынікі выбараў 9 верасьня, амбасадар Гельмут Фрык прызнаў, што ён падзяляе высновы міжнароднага назіраньня, у якіх адзначаюцца недахопы выбараў, але ў якасьці пазытыўнага моманту прызнаны ўдзел у гэтым працэсе апазыцыі.

На думку спадара Фрыка, гэта ёсьць адным з зыходных палажэньняў, чаму Эўразьвяз пры распрацоўцы зьнешняй палітыкі спрабуе даць цяпер новую ацэнку сваёй мінулай пазыцыі ў адносінах да Беларусі і, магчыма, пераасэнсаваць яе ды выказвае гатовасьць да больш інтэнсіўных адносінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю.

XS
SM
MD
LG