Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НЯМЕЧЧЫНЕ ВЫЙШАЎ ДАВЕДНІК ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Алена Панкратава, Прага

Стваральнікі даведніка, нямецкія прафэсары-гісторыкі Дытрых Байраў і Райнэр Ліндэман лічаць, што кніга стане нечаканасьцю для многіх эўрапейцаў, якія ўсё яшчэ успрымаюць Беларусь пераважна як пэрыфэрыю Расеі.

Нягледзячы на тое, што кніга літаральна днямі трапіла ў продаж і, дарэчы, каштуе 152 дойчмаркі альбо каля 70 даляраў, яна ня мае рэклямна-інфармацыйнага недахопу. Пару тыдняў таму ў часе міжнароднага кніжнага кірмашу ў Франкфурце-на-Майне да “Даведніка па гісторыі Беларусі” ўжо праявілі цікавасьць вядомыя нямецкіяя палітыкі, фахоўцы, прафэсура…Падобны інтарэс, на першы погляд, досыць нечаканы, улічваючы тую акалічнасьць, што большасьць эўрапейцаў не ўспрымаюць Беларусь як самастойную дзяржаву, а разглядаюць яе як частку Расеі. Аднак якасьць выданьня (выдавецтва Vandenhoek & Ruprecht мае ў навуковых колах сур’ёзную рэпутацыю), кола аўтараў – пра гісторыю Беларусі пішуць беларускія, нямецкія, швайцарскія, польскія, ангельскія і амерыканскія гісторыкі – прыцягваюць немалую ўвагу да кнігі. Паводле стваральнікаў “Даведніка”, нямецкіх прафэсараў Райнэра Лінднэра і і Дытрыха Байраў, падобная ўвага тлумачыцца і іншымі прычынамі. Напрыклад, геапалітычнымі.

(Лінднер: ) “У зьвязку з тым, што ЭЗ пашыраецца і будзе мець памежную тэрыторыю з Беларусьсю, у Захада пакрысе зьяўляецца цікавасьць да новага суседа і новыга партнэра. Мы не памылімся, калі скажам, што раней многія ў Нямеччыне успрымалі Беларусь як пэрыфэрыю былых імпэрыяў… Гісторыя беларускай дзяржавы, перадумовы для нацыянальнага разьвіцьця – ўсе гэта амаль не вядома, як ў Заходняй, так і ва Ўсходняй Эўропе”.

Як лічаць стваральнікі зборніка, “Даведнік” павінен адыграць сваю важную ролю ў тым ліку і для беларускай чытацкай аўдыторыі. Гэта першая спроба паглядзець на беларускую гісторыю не праз прызму адпаведнай ідэалёгіі. Кніга, якая ахоплівае значны адрэзак часу ад распаду Кіеўскай Русі да апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, адрозьніваецца якасна іншым навуковым падыходам. Гісторыя, лічаць аўтары, гэта сынтэтычная сацыялягічная навука. У “Даведніку” расказваецца, напрыклад, пра станаўленьне розных сацыяльных групаў у Беларусі – сялянаў, элітаў, магнатаў, таксама пра этнас, пра нацыянальнае разьвіцьцё, пра гісторыю канфэсіяў і мовы. Апошняя частка даведніка прысьвечана малараспрацаванаму ў гістарычнай беларускай навуцы пытаньню – гісторыі нацыянальных катастрофаў, у тым ліку пытаньням зьнічшэньня беларускай дзяржаўнасьці, а таксама беларускага насельніцтва ў часе першай і другой сусьветнай войнаў, таталітарызму, стратам насельніцтва ў выніку чарнобыльскай аварыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG