Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З НАГОДЫ ДЗЯДОЎ ПОЛЬШЧА НА ДВА ТЫДНІ СПРАСЬЦІЛА ЎЕЗД ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ


Юры Сьвірко, Менск

Польская амбасада ў Менску праінфармавала беларускае МЗС, што ў зьвязку з днём Усіх Сьвятых і Днём памінаньня памерлых 1 лістапада галоўная ўправа памежнае варты Польшчы вырашыла спрасьціць парадак ўезду — з 24 кастрычніка да 4 лістапада.

Цягам гэтых 12 дзён беларускія грамадзяне змогуць уяжджаць на польскую тэрыторыю на падставе замежнага пашпарту й даведкі ад польскага Чырвонага Крыжа пра тое, што ў Польшчы ёсьць магілы іхных сваякоў.

Варшава раней заяўляла пра ўвядзеньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі ў другой палове 2001 году. Як паведаміў прадстаўнік МЗС, дагэтуль афіцыйнага паведамленьня з Польшчы пра пачатак візавага рэжыму не было.

XS
SM
MD
LG