Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДПРЫМАЛЬНІК АНДРЭЙ ЖУКАВЕЦ СПАДЗЯЕЦЦА АТРЫМАЦЬ У ПОЛЬШЧЫ ПАЛІТЫЧНЫ ПРЫТУЛАК


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Прадпрымальнік Андрэй Жукавец быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў сакавіку 1999 году. У Польшчы ён папрасіў палітычнага прытулку, заявіўшы, што ў Беларусі яго перасьледуюць паводле палітычных матываў.

Палітычнага прытулку спадар Жукавец дагэтуль не атрымаў, аднак польскія ўлады далі яму дазвол на часовае пражываньне ў краіне, праз які можна атрымаць таксама і дазвол на працу, што ў такой сытуацыі вельмі істотна.

Тэарэтычна, паводле польскага заканадаўства, справа аб палітычным прытулку можа разглядацца найдаўжэй 6 месяцаў, аднак звычайна гэтая працэдура цягнецца ўдвая больш.

Тое, што ягоная справа разглядаецца гэтак доўга, спадар Жукавец ня зьвязвае менавіта са саваёй асобай.

(Жукавец: ) “Даючы палітычны прытулак, улады мусяць выдаткоўваць на ўцекача пэўныя сродкі, даваць яму шэраг сацыяльных ільготаў. Аднак польскі бюджэт зараз у дрэнным стане, таму дзяржаве проста выгодна зацягваць разгляд справы, каб не марнаваць свае грошы. Таму я ня думаю, што гэта толькі мне не даюць прытулку – такая агульная сытуацыя”, - сказаў краэспандэнту Радыё Свабода Андрэй Жукавец.

Магчыма, атрымаць палітычны прытулак Андрэю Жукаўцу дапаможа зварот шэрагу вядомых у Беларусі людзей да польскіх уладаў і грамадзкасьці, прыняты прыкладна месяц таму. Зварот утрымлівае заклік да палякаў спрыяць палітычным уцекачам зь Беларусі і, у прыватнасьці, спадару Жукаўцу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG