Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДЧАС АКЦЫІ Ў ПАДТРЫМКУ ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА НА АКРЭСЬЦІНА МІЛІЦЫЯНТЫ ПАЧАЛІ БРАХАЦЬ ЯК САБАКІ…


Радыё Свабода.

(Маёрчык: ) “Я знаходжуся каля ўваходу ў прыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна ў Менску. Акцыя Маладога Фронту ў падтрымку лідэра гэтай арганізацыі скончылася колькі хвілінаў таму. Сюды, да цэнтральнага ўваходу, а 16-й гадзіне прыйшло зь дзясятак маладых людзей з плякатамі “Свабоду Паўлу Севярынцу” і “Мяняем Сашу на Пашу”. Удзельнікі акцыі скандавалі лёзунгі “Жыве Беларусь” і “Свабоду Паўлу Севярынцу”. Цікава, што міліцыянты, што дзяжураць ля брамы прыёмніка-разьмеркавальніка, вельмі дзіўна адрэагавалі на гэтыя воклічы. У адказ яны пачалі літаральна гаўкаць як сабакі…

Можна лічыць, што акцыя прайшла ўдала. Яе пачуў Павал Севярынец. Ён высунуў у фортку камэры руку і паказаў знак “Віктары” – перамога…”


XS
SM
MD
LG