Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МІНІСТАР АБАРОНЫ ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ ПАДСУМАВАЎ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ КАМПАНІІ Ў АФГАНІСТАНЕ


Віталь Тарас, Прага

Джэф Гун, у прыватнасьці, заявіў:

“Мы ведаем, што ў 9 палявых лягерах арганізацыі Ал-Каіда былі людзі перад пачаткам баявой апэрацыі. Я магу цяпер сказаць, што нам удалося абясшкодзіць гэтыя лягеры… Паветраныя сілы Талібану больш не бояздольныя. Сілы кааліцыі атрымалі шматразовую перавагу над Афганістанам у гэтыя дні. Мы добра прадэманстравалі гэта ў мінулы ўікэнд падчас пасьпяховага рэйду амэрыканскіх войскаў. Мы не сутыкнуліся са значным супрацівам сілаў Талібану”.

Гаворачы пра тэрміны антытэрарыстычнай кампаніі, Джэф Гун зазначыў:

“Мы ніколі не пазначалі дакладныя рамкі ваеннай апэрацыі. Мы ніколі не лічылі, што бамбаваньне мусіць скончыцца ў нейкі канкрэтна пазначаны час. Што мы можам сказаць – дык гэта тое, што гэта ціск на рэжым талібаў з мэтай прымусіць іх выдаць урэшце Усаму бін Лядэна… Бамбаваньне абарончых пазыцыяў талібаў прымусіла іх сканцэнтраваць і разьмесьціь свае сілы вакол Кабулу і Мазар -і-Шарыфу, саслабляючы прысутнасьць у іншых частках Афганістану, што несумненна яшчэ больш ставіць іх пад удар. І гэта, безумоўна, выгадна Паўночнаму альянсу, і спрыяе магчымасьцям альянсу разгарнуць наступ у абодвух накірунках”.

Міністар абароны Вялікай Брытаніі сказаў на заканчэньне:

“Важна падкрэсьліць, што гэта ня ёсьць вайна супраць ісьляму, гэта вайна з тэрарызмам. Усе краіны сьвету фактычна больш ці менш пацярпелі ад тэрарызму. Важна, што мы засяродзілі свае намаганьні на дзеяньнях супраць злачынцаў, а ня супраць народаў, якія шчыра кіруюцца моцнымі рэлігійнымі пачуцьцямі”.

XS
SM
MD
LG