Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІЯ КАНГРЭСМЭНЫ ПАКУЛЬ НЯ МОГУЦЬ ПАТРАПІЦЬ У КАПІТОЛІЙ


Сяргей Навумчык,Нью-Ёрк

Ужо афіцыйна абвешчана, што два супрацоўнікі пошты ў Вашынгтоне памерлі менавіта ад сібірскай язвы. У Нью-Ёрку чора ўвечары быў спынены рух на некаторых лініях мэтро – знайшлі некалькі падазроных пакетаў. Рух быў прыпынены толькі на гадзіну, але ў час пік, і таму гэта было адчувальна. Да таго ж, – людзі вярталіся са стадыёну, дзе была гульня ў бэйсбол і нью-ёрскія “Янкіс” ізноў атрымалі перамогу. Дарэчы, стадыёны, як і канцэртовыя залі, у Нью-Ёрку ізноў перапоўненыя. Хаця зразумела, што паліцыя прымае меры засьцярогі, цяпер ужо з улікам біялягічнай атакі.

Доўгі час воспа была самай страшэннай эпідэміяй – дастаткова сказаць, што ў сярэднявеччы ад яе памерла больш людзей, чым ад чумы і ўсіх хваробаў. Апошняя эпідэмія воспы адбылася ў 77 годзе ў Самалі. Вакцыянацыя ад воспы ў 20 стагоддзяі мела міжнародны характар, цягнулася амаль 50 гадоў, і нашае пакаленьня яшчэ трапіла пад яе – яшчэ гадоў 20 таму ў роддамах рабілі прышчэпкі. Слухачы “Свабоды” школьнага ці студэнцкага ўзросту могуць пабачыць на руцэ у бацькі ці маці такія дзьве плямкі – вось гэта якраз сьлед ад прышчэпекі. Але такая прышчэпка дае гарантыю ад хваробы толькі на 10 гадоў – потым імунітэт істотна зьмяншаецца. Цяперашняя моладзь ні ў Амэрыцы, ні ў Беларусі, ні ў Чэхіі, ні ў іншых краінах навогул ня мае прышчэпкі ад воспы. Лічылася, што яна ўжо непатрэбная. Вірус воспы паводле афіцыйных зьвесткак захоўваецца толькі ў лабараторыях у Расеі і ў ЗША, менавіта Навасібірску і ў Атлянце. Але ёсьць інфармацыя, што ім могуць валодаць Ірак, Кітай, Ізраіль, Паўночная Карэя.

Дарэчы, існуе так званая чорная воспа, якая дае смяротны вынік. І вось цяпер у амэрыканскай прэсе зьявіліся падлікі, што дзеля таго, каб распаўсюдзіць вірус воспы па ўсім сьвеце – напрыклад, перад гэтым распыліўшы яе з самалёта -- дастаткова шэсьць тыдняў. І чалавецтва спыніць існаваньне. Выжывуць толькі ізаляваныя плямёны дзе-небудзь у джунглях, калі такія яшчэ ёсьць.

Калі вірус трапіць у рукі тэрарыстаў і будзе распаўсюджаны – змагацца з эпідэміяй будзе практычна немагчыма. І адзіны спосаб тут – ліквідацыя самой такой магчымасьці, ліквідацыя тэрарызму. Дэпартамант аховы здароўя ЗША паведаміў, што вакцыны дзеля лякалізацыі ўсплеску эпідэміі воспы дастаткова -- але “лякалізацыі. Выглядае, што ад масавага прымяненьня вірусу – сродкаў няма ні ў ЗША. Ні навогул у сьвеце.

На сёняшні дзень эфэктыўная вакцынацыя ў дастатковай колькасьці існуе толькі супраць сібірскай язвы – і паўмільёнам амэрыканскіх вайскоўцаў ужо зробленыя прышчэпкі. Могуць прышчапіць яшчэ дзесяць мільёнаў чалавек. У ЗША – больш як 300 мільёнаў насельніцтва, і можна ўявіць, колькі гадоў спатрэбіцца, каб зрабіць прышчэпкі ўсім. Але наўрад ці ёсьць у гэтым сэнс - ад усіх магчымых нечаканасьцяў усё роўна ніхто не дасьць стоадсоткавай гарантыі. Відавочна, што большасьць амэрыканцаў, якая ня ўкінулася ў паніку, ставіцца да гэтых вірусаў так, як і два месяцы таму. Ва ўсялякім разе ніякіх чэргаў па прышчэпкі ад воспы ці сібірскай язвы я ў Нью-Ёрку не назіраю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG