Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАРАДЦА ЛУКАШЭНКІ Ў СПРАВАХ СПОРТУ КАНФЛІКТУЕ ЗЬ МІНІСТЭРСТВАМ СПОРТУ І НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АЛІМПІЙСКІМ КАМІТЭТАМ


Ігар Карней, Менск

Прыход былога міністра спорту ў прэзыдэнцкую адміністрацыю быў такім жа скандальным, як і некалі ягоны сыход зь міністэрскай пасады, калі ён быў абвінавачаны ў карупцыі.

У газэце "Спортивная панорама" зьявілася заява супрацоўнікаў Міністэрства спорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэту, дзе Ананьеў быў паказаны як вораг беларускага спорту: "Калі новы дарадца захавае ўласьцівы стыль кіраваньня, заснаваны на зьнявазе, падмане і лаянцы, беларускі спорт будзе зацягнуты ў вір спрэчак і звадак".

Таму сёньня Ананьеў узяў своеасаблівы рэванш, выступіўшы з жорсткай крытыкай сваіх ранейшых калегаў. І ўдакладніў: калі чыноўнікі будуць ставіцца да сваёй справы гэтак надалей, хутка ў міністэрстве пачнуць працаваць людзі з вуліцы.

(Ананьеў: ) "Першы намесьнік міністра Аляксеенка — распараджальнік крэдытаў у міністэрстве і распараджальнік крэдытаў у НАК. І тут атрымліваюцца дзіўныя рэчы. Калі я прашу яго падаць мне дакумэнты для аналізу сытуацыі, ён кажа, што такіх дакумэнтаў ня дасьць. Я тады пытаю: дык хто ў нас прэзыдэнт НАК? Я тыдзень даказваў, што гэта Лукашэнка. А я — ягоны дарадца: ён даў мне даручэньне і мне трэба яго выканаць".

Ананьеў упэўнены, што шэраг чыноўнікаў выкарыстоўваюць фэдэрацыі як кармушкі. Кіраўнікі большасьці фэдэрацыяў — гэта дзейныя міністры, кіраўнікі сілавых ведамстваў. Дагэтуль трыма спартовымі фэдэрацыямі кіруюць высокія супрацоўнікі КГБ.

Закрануў Ананьеў і скандальную тэму будоўлі алімпійскай вёскі. Ён вымушаны быў прызнаць, што афіцыйная прапаганда прэзэнтавала пабудаваную камуналку для спартоўцаў як элітнае жыльлё. І гэтым быццам зьнялі ўсе праблемы.

Таксама стала вядома, што жыльлё ў алімпійскім доме ды па алімпійскіх зьніжках сярод іншых атрымалі шэраг супрацоўнікаў Беларускага тэлебачаньня: цяперашні кіраўнік БТ Ягор Рыбакоў, Юры Казіятка, Уладзімер Навіцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG