Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“АДНОЙ БУЛЬБЫ ДЛЯ ВЫРАТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСАЎ НЕДАСТАТКОВА…”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Газэта падае вынікі дасьледаваньняў дэмографаў, паводле якіх колькасьць насельніцтва Беларусі паволі але сыстэматычна зьмяншаецца. Цяпер на тысячу жыхароў у краіне нараджаецца 9 чалавек, а памірае – 14. Ад 1995 году колькасьць жыхароў Беларусі зьменшылася на 300 тысячаў чалавек, а паводле прагнозаў, цягам 50 наступных гадоў зьменшыцца яшчэ на 2 мільёны.

“У людзей няма грошай на добрае харчаваньне, лячэньне і вопратку, што адбіваецца на падвышэньні колькасьці захворваньняў і ўрэшце скарачае жыцьцё”, - адзначае Rzeczpospolita і працягвае, - “Найгоршая сытуцыя на вёсцы, дзе вельмі дрэнна сплочваюцца заробкі. Нават калі кожны селянін мае кавалак зямлі, дык асноўная культура, якую ён там вырошчвае, гэта бульба. Але адной бульбай ніхто сыты ня будзе”.

Паводле газэты, падобная сытуацыя ёсьць і ў суседніх Расеі і Ўкраіне, дзе мясцовыя камуністы сьцьвярджаюць, што ў выміраньні насельніцтва іхных краінаў вінаватыя “дэмакратыя і вольны рынак”.

“Беларускія ўлады зьбіраюцца нават прыняць закон “Аб дэмаграфічнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь”, аднак зразумела, што найбольш простым і адначасова найбольш складаным вырашэньнем праблемы зьмяншэньня насельніцтва ў Беларусі ёсьць паляпшэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне,” – піша Rzeczpospolita.


XS
SM
MD
LG