Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ СЁНЬНЯ САРВАЛАСЯ ПАСЕДЖАНЬНЕ СУДУ НА ПАЗОЎ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАЛЬНІКА


Алег Супрунюк, Берасьце

Спадар Варвашэвiч назiраў за выбарамi на ўчастку №25 i быў сьведкам, як падчас датэрмiновага галасаваньня выбарчую скрыню вынесьлi з участку ў iнтэрнат заводу "Цьветатрон".

Назiральнiк спрабаваў не дапусьцiць грубага парушэньня закону, але пасьля адпаведнай заявы старшынi ўчастковай камicii Ларысы Мажайскай апынуўся ў мiлiцэйскiм пастарунку.

Цяпер Рыгор Варвашэвiч патрабуе кампэнсаваць маральныя страты, якія зрабілі яму спадарыня Мажайская i супрацоўнiкi мiлiцыi, свае страты ён ацэньвае на 550 тысяч рублёў. Сёньняшняе паседжаньне суду сарвалася, бо не было адказчыка, чые iнтарэсы прадстаўляе фiнансавы аддзел Берасьцейскага гарвыканкаму.


XS
SM
MD
LG