Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЎДЗЕЛЬНІКІ ШОСТАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЛЕНЭРУ ІМЯ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА ВЫРАШЫЛІ АДРАДЗІЦЬ ЯГО СЯДЗІБУ Ў ПУНЬКАХ


Ягор Маёрчык, Менск

У творах, выстаўленых сёньня ў Нацыянальнай мастацкай галерэі, мастакі суполкі "Пагоня" імкнуліся перадаць дух малой радзімы Язэпа Драздовіча – маляўнічых мясьцінаў Глыбоччыны і Шаркоўшчыны. Яны прызнаюцца, што для іх творчая спадчына выбітнага беларускага графіка, жывапісца і скульптара зьяўляецца сталай крыніцай натхненьня.

Старшыня суполкі Мікола Купава кажа, што карціны Драздовіча не губляюць сваю актуальнасьць і сёньня: яны абуджаюць у гледача патрыятызм

(Купава: ) "Спадчына мастака заўсёды актуальная. Гэта тое, што не праходзіць і не зьнікае. Наадваорт, як пісаў Багдановіч, гэта дрэва і чым далей, тым вышэй. Любіць Бацькаўшчыну – яна сама па сабе вынікае гэтая задача, якую творчасьць Драздовіча напрацоўвае".

Ужо шосты год мастакі суполкі "Пагоня" праводзяць пленэры ў родных мясьцінах Язэпа Драздовіча. Падчас іх створана нямала цікавых твораў. Лепшыя зь іх якраз і экспануюцца сёньня ў Нацыянальнай мастацкай галерэі.

На адкрыцьці выставы намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Уладзімер Басалыга зазначыў, што драздовіцкія пленэры – гэта больш чым творчыя вандроўкі мастакоў, гэта частка культурніцкага аблічча Беларусі, духоўнага адраджэньня краіны:

(Басалыга: ) "Так уздымаюцца зь нябыту славутыя імёны нашай Бацькаўшчыны. Яны ўжо становяцца сёньня вядомыя ня толькі мастацкаму асяродьдзю. Безумоўна, што такіх самаадданых творчых асобаў у нашай культуры было шмат. Безумоўна, што ў нас яшчэ наперадзе ўславіць іх".

Калі мастакі суполкі "Пагоня" ладзілі сёлетні пленэр на радзіме Язэпа Драздовіча, у іх нарадзілася ідэя адрадзіць фальварак мастака ў засьценку Пунькі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG