Спадара Гаўдукова аштрафавалі на 20 мінімальных заробкаў. Паводле рашэньня судьдзі, спадар Гаўдукоў 21 жніўня ня толькі ўдзельнічаў у несанкцыяваным пікеце, але й супраціўляўся прадстаўнікам міліцыі.
Як стала вядома, старшыня гарадзкой арганізацыі АГП, які трымаў у руках беларускую Канстытуцыю, сеў на зямлю, што й палічылі за супраціў.