Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У САЛІГОРСКУ БОЛЬШ ЗА 1000 ГАРАДЧУКОЎ ЗАПАТРАБАВАЛІ АД УЛАДАЎ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД ЗУБРОЎЦАЎ


Алесь Мікалайчанка, Салігорск

Старшыня філіі АГП і актывісткі Гельсынскага камітэту Ларыса Насановіч спрабавала паразмаўляць з намесьніцай старшыні гарвыканкаму Галінай Пятрашкай — але размовы не атрымалася.

Спадарыня Пятрашка адмовілася размаўляць з наведнікамі, толькі паведаміла, што пазыцыя гарвыканкаму выкладзеная ўжо ў артыкуле "Агонія апалягетаў хлусьні", які напісала галоўная рэдактарка афіцыйнай газэты "Салігорскі весьнік" Натальля Паўлюс.

Ва ўчорашнім нумары Натальля Паўлюс абвінаваціла Ларысу Насановіч у тым, што тая ўцягнула дзяцей у палітычныя гульні ды яшчэ мела нахабства заступацца за падлеткаў, якія несправядліва патрабавалі ад кіраўніка дзяржавы аднавіць будоўлю СШ №13.

Сёньня ў прысутнасьці спадарыні Насановіч сьледчы Салігорскай міжрайпракуратуры спадар Пракопчык правёў допыт васьміклясьніка СШ№3 Яўгена Клішэвіча, а пазаўчора дапытвалі ягонага аднаклясьніка Рамана Янушкевіча. Пракопчык высьвятляў, ад каго канкрэтна зыходзіла ініцыятыва напісаць ліст Лукашэнку 28 верасьня.

Сьледчы Пракопчык ня быў задаволены сёньняшнім допытам вучня Клішэвіча, таму заўтра падлетка зноў выклікаюць у пракуратуру. Больш як 10 вучняў, якія падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, паставілі на так званы ўнутрышкольны ўлік у СШ№3.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG