Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРЫ ЗЯЛЁНАГА ЛУГА-6 ПАСТАНАВІЛІ ДАМАГАЦЦА АД УРАДУ ПРАКЛАДКІ ДАРОГІ Ў АБ’ЕЗД КУРАПАТАЎ


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Акцыя адбываецца не зусім у Курапатах, а на дыспэтчарскай аўтобуснай станцыі Зялёны Луг-6. Тут сабраліся каля 50 чалавек жыхароў мікрараёну. Яны вельмі абураныя тым, як адбываецца рэканструкцыі кальцавой дарогі. Ім не падабаецца, што высечаныя дрэвы, што зьнішчаюцца дзіцячыя пляцоўкі, што шмат шуму, вялікая загазаванасьць. І вось сёньня людзі сабраліся з тым, каб стварыць ініцыятыўныя групы, якія будуць хадзіць у Свает міністраў і патрабаваць перагляду рашэньня аб рэканструкцыі кальцавой дарогі ў раёне Курапатаў. Людзі таксама патрабуцюць вярнуцца да праекту 1993 году, паводле якога прадугледжвалася пабудаваць дарогу ў абыход Курапатаў. За мінулы тыдзень сабрана больш за 500 подпісаў. Зараз вось людзі чытаюць ліст, які дэпутатка “палаты прадстаўнікоў” Вольга Абрамава даслала жыхарам прылеглых дамоў, якія яшчэ ў красавіку патрабавалі, каб кальцавая дарога не была праведзеная ў гэтым месцы”.

(Караткевіч: ) “Ганна, ці гэтую акцыю наведалі прадстаўнікі афіцыйных уладаў, каб пагаварыць зь людзьмі?”

(Соусь: ) “Не, тут няма ніводнага прадстаўніка ўладаў. Нядаўна толькі пад’яжджла машына міліцыянтаў, але яны зьехалі. Нікога з уладаў няма. Ёсьць прадстаўнікі Маладога Фронту”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG