Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУРАПАТЫ. МІЛІЦЫЯНТЫ ГАВОРАЦЬ, ШТО АБАРОНА ЎРОЧЫШЧА – ГЭТА ПІКЕТ


З Ганнай Соусь гутарыла Алена Ціхановіч

(Соусь: ) “Толькі што адсюль сышлі два прадстаўнікі міліцыі, адзін зь якіх – начальнік упраўленьня аховы грамадзкага парадку ўпраўленьня ўнутраных справаў Менскай вобласьці Ігар Уладыка. Другі – намесьнік начальніка міліцыі Менскага раёну. Ён не прадставіўся. Яны прыйшлі сюды ў зьвязку з тым, што ў пятніцу міністар транспарту і камунікацыяў накіраваў ліст міністру ўнутраных справаў Навумаву, дзе выказаў незадаволенасьць, што пікетоўцы перашкаджаюць будаўніцтву дарогі.

Як яны распавялі, курапацкае пытаньне разглядалася на нарадзе першага намесьніка міністра ўнутраных справаў Шчурко.

Міліцыянты папярэдзілі, што акцыя можа разглядацца як пікет і за гэта абаронцы могуць несьці адказнасьць”.

(Карэспандэнт: ) “Ганна, ці працягваюцца раскопкі ў Курапатах?”

(Соусь: ) “Сёньня з раніцы раскопкі вяліся пад кіраўніцтвам Іова, але пакуль безвынікова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG