Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКРЫЛАСЯ БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ЦАРКВА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

На ўрачыстасьць сабраліся мясцовыя жыхары і госьці. Спачатку адбылося набажэнства ў часовай царкве, якая ўжо год месьціцца ў вялікім намёце. Правілі набажэнства айцец Іван і айцец Леанід з Менску. Затым прыхаджане сустрэлі хлебам-сольлю архіепіскапа Юрыя. Ён наведаў часовы храм, дзе памаліўся разам з прыхаджанамі. Потым адбыўся крыжовы ход з харугвамі і абразамі. Сярод якіх быў абраз сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, імем якой будзе называцца царква ў Пагранічным.

На цырымоніі каля падмуркаў будучай царквы прамаўлялі айцец Іван, уладыка Юры і Джон Кунштадтэр, які гаварыў таксама на беларускай мове:

(Спасюк: ) “Паважаныя браты, сёстры. Сёньня ў гэтую беларускую зямлю ляжа капсула, якая абвесьціць пачатак будоўлі адроджанай Беларускай аўтакефальнай царквы. Сёньня ўладыка Юры, сп-р Кунштадтэр падрыхтавалі для будучых пакаленьняў свае звароты. Той, хто не нарадзіўся, той паміраць ня будзе. Гэтыя словы гавораць аб тым, што мы павінны жыць не дзеля сябе. Мы павінны жыць дзеля будучых пакаленьняў. Мы павінны думаць, як перадаць нашым нашчадкам нашу родную культуру, як перадаць нашым нашчадкам нашу родную мову. Як перадаць нашым нашчадкам любоў да Бога, якая выкарчоўвалася ў нас на працягу 75 гадоў”.

Айцец Іван Спасюк таксама выказаў пажаданьне, каб налета сустрэць уладыку ўжо ў збудаваным храме. І каб намёт, у якім сёньня часова месьціцца царква, трапіў у іншыя мясьціны Беларусі. Каб там узьнікалі новыя храмы.

Тэкст дабраславеньня уладыкі Юрыя, а таксама тэкст прывітаньня ад Амэрыканскай амбасады былі закладзены ў мэталёвую капсулу. Яе замуравалі ў падмуркі будучага храма. Пасьля таго, як падмуркі былі асьвечаны, упершыню за дзень зьявілася сонца. Вернікі палічылі гэта за добры знак.

XS
SM
MD
LG