Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУФЦІ БЕЛАРУСІ: ПАМІЖ МУСУЛЬМАНАМІ І ХРЫСЬЦІЯНАМІ БЕЛАРУСІ КАНФЛІКТАЎ НЕ БЫЛО І НЯМА


Юры Дракахруст, Прага

Ён падкрэсьліў, што ў цяперашняй сытуацыі самым важным зьяўляецца недапушчэньне супрацьстаяньне рэлігіяў. На яго думку нельга вінаваціць ісьлям ў тым, што адбылося ў ЗША 11 верасьня. Муфці адзначыў, што мусульмане Беларусі рэзка і катэгарычна асуджаюць варварскія акты, што адбыліся у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Разам з тым Ісмаіл Александровіч заявіў, што беларускія мусульмане асуджаюць і рашэньне ЗША бамбаваць Афганістан. Калі ёсьць доказы выны Усамы бін Лядэна, неабходна знайсьці шлях пакараць менавіта яго. Паводле дадзеных муфціяту у Беларусі зараз пражывае каля 30 тысячаў мусульманаў, траціна зь іх – татары.

XS
SM
MD
LG