Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРЫТАНСКІЯ ЎЛАДЫ НЕ АБВЕРГЛІ І НЕ ПАЦЬВЕРДЗІЛІ ІНФАРМАЦЫЮ АБ ТЫМ, ШТО АНДРЭЙ ЖАРНАСЕК ПАПРАСІЎ У ТАМ ПАЛІТЫЧНАГА ПРЫТУЛКУ


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Пасьля кароткага спраўджваньня, дарадца амбасады Курдзюкоў паведаміў, што амбасада Беларусі не валодае зьвесткамі аб прысутнасьці Андрэя Жарнасека сярод беларускіх грамадзянаў у Аб’яднаным Каралеўстве і параіў зьвяртацца па камэнтар да брытанскіх уладаў.

Тымчасам Дэвід Гінчон зь Беларускага аддзелу брытанскага Міністэрства замежных справаў у гутарцы з вашым карэспандэнтам таксама сказаў, што не валодае на гэты момант ніякімі зьвесткамі наконт прыбыцьця Андрэя Жарнасека у Вялікую Брытанію. У кожным разе, дадаў ён, калі хтосьці і зьвяртаецца па палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі, то брытанскія ўлады захоўваюць такую інфармацыю ў канфэдэнцыйнасьці, асабліва на раньніх стадыях разгляду справаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG