Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЯНАВЕ ЧАЛАВЕКА ЗАСУДЗІЛІ ЗА АРТЫКУЛ У ГАЗЭЦЕ НА ДВА ГАДЫ ПАЗБАЎЛЕНЬНЯ ВОЛІ ЎМОЎНА


Алег Супрунюк, Берасьце

Нагодай для разгляду судовай справы была публiкацыя ў "Белорусской деловой газете" лiста, атрыманага з Iванаўскага раёну ад Iвана Мiхнаўца. Спадар Мiхнавец паведамiў, што ў калгасе "Бальшавiк" наўмысна завышаюць ураджайнасьць збожжавых.

На загад старшынi калгасу Iвана Бушкевiча зерне куплялася ў вяскоўцаў, а пасьля ўлiчвалася ў статыстычных зьвестках гаспадаркi. У вынiку кiраўнiцтва калгасу "Бальшавiк" адрапартавала, што на палетках сабралі па 45 цэнтнэраў збожжа з гектару. За гэтыя паказчыкi калгасу далi грашовую прэмiю па вынiках леташняга жнiва.

Пра факты прыпiсак Iван Мiхнавец паведамiў у Камiтэт дзяржкантролю i Савет бясьпекi, але адказу не дачакаўся. Тады ён накiраваў свой лiст у рэдакцыю "Белорусской деловой газеты". Пасьля зьяўленьня публiкацыi на спадара Мiхнаўца распачалі крымiнальную справу, а старшыня калгасу Бушкевiч накiраваў пазоў у суд. У вынiку Iван Мiхнавец атрымаў два гады умоўна за наўмысны паклёп.

Жыхар вёскi Дружылавiчы не пагадзiўся з выракам i накiраваў скаргу ў абласны суд. Ён лiчыць, што разгляд гэтай справы на тэрыторыi Iванаўскага раёну ня можа быць аб'ектыўным, паколькi мясцовая вэртыкаль не зацiкаўленая ў разгалошваньнi фактаў прыпiсак. Дарэчы, Iванаўскi раён прызналі пераможцам сёлетняга жнiва: на рэспублiканскiх "Дажынках" кiраўнiкi райвыканкаму атрымалi каштоўныя падарункi i аўтамабiль.

На рашэньне Берасьцейскага абласнога суду перагляд справы Iвана Мiхнаўца адбываецца ў Драгiчыне. Судзьдзя Валянцiна Няседчанка паведамiла, што найхутчэй вырак будзе абвешчаны 12 кастрычнiка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG