Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОЛІН ПАЎЭЛ: ЗАКЛІК ДА ВАЙНЫ СУПРАЦЬ ЗША – ХАЛОДНЫЯ СЛОВЫ ТЭРАРЫСТА


Радыё Свабода

(Паўэл: ) “Гэта халодныя словы тэрарыста, словы, якія можна пачуць ад гнюснага чалавека, ад якога нельга чакаць нічога добрага. Мы знаходзімся ў Пэрсыдзкай затоцы, на арабскай зямлі у сувязі з запросінамі арабскіх краінаў. Нашая прысутнасць там зьвязаная з тым, што Ірак зьдзейсніў агрэсію супраць аднаго са сваіх арабскіх суседзяў. Мы там не ў якасьці агрэсараў, наш шлях не падобны да таго, што Талібан дазволіў Аль Каідзе зьдзейсьніць агрэсію супраць Афганістану.”

Будучую доўгатэрміновую кампанію змаганьня з тэрарызмам Колін Паўэл ахарэктарызаваў наступным чынам:

(Паўэл: ) “Падзеі 11 верасьня прынесьлі да нас дамоў трагічныя сьведчаньні глябальнай дзейнасьці тэрарыстаў у сьвеце. Урок ясны. Каб перамагчы тэрарыстаў, мы павінны ведаць іх, мы павінны знайсьці іх, мы павінны захапіць іх, дзе б яны не знаходзіліся на сьвеце, дзе яны робяць зло, альбо плянуюць гнюсныя акты”.
XS
SM
MD
LG