Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ АБМЯРКОЎВАЕ ПРАБЛЕМЫ МІГРАЦЫІ


Зь Юрыем Сьвірко гутарыць Віталь Тарас

(Карэспандэнт: ) “Ці апошнія падзеі ў Афганістане нейкім чынам адбіліся на пачатку сёньняшняй канфэрэнцыі?”

(Сьвірко: ) “Так, менавіта зараз адбываецца чарговая паседжаньне канфэрэнцыі і тэма “Замежная, унутраная і трансгранічная міграцыя. Старшынюе на гэтым паседжаньні Алена Мізуліна, дэпутат Расейскай дзярждумы, якая ўчора на паседжаньні Пастаяннага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ўвесь час выступала па беларускім пытаньні. Сёньня будзе абмяркоўвацца пытаньне міграцыі ў Расейскай Фэдэрацыі і краінах СНД.

Відавочна, што, скажам, у Беларусь гэтыя ўцекачы трапляюць праз Расею, іншыя краіны СНД. Таму ўсе прысутныя будуць закранаць і пытаньне афганскіх уцекачоў.

Яшчэ цікава, што пазьней заплянаваны даклад прафэсара Сьюзэн Марцін з Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту з Вашынгтону на тэму “ЗША і Канада: міжнародная міграцыя”. Як вядома, тэракты ў ЗША былі зробленыя менавіта мігрантамі з розных краінаў, іслямскіх”.

(Карэспандэнт: ) “Юры, скажыце, ці ёсьць нейкія зьвесткі пра колькасьць эмігрантаў у краіны Эўропы, самой Партугаліі.”

(Сьвірко: ) “Гэтая тэма яшчэ будзе закранацца, пакуль зьвестак не агучвалі. Адзіная дэталь: намесьнік старшыні ПА АБСЭ з Украіны Ігар Осташ паведаміў, што абмяркоўваў зь мясцовымі партугальскімі ўладамі праблему ўкраінскіх мігрантаў. Міністар замежных справаў Партугаліі сказаў яму, што тут працуюць 60 тысячаў украінцаў. Паводле зьвестак украінскага боку, тут – 100 тысячаў грамадзянаў Украіны. Відавочна, што ёсьць і беларусы, я спрабаваў высьветліць інфармацыю, пакуль дакладнай статыстыкі няма”.
XS
SM
MD
LG