Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА СУВЯЗІ ПАКІСТАН. МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ ГАВОРАЦЬ, ШТО ДЭМАНСТРАЦЫІ ПРАТЭСТУ ЗАБАРОНЕНЫЯ


Аскольд Крушэльныцкі, Пакістан

Тут шмат паліцыі, шмат войска, якія назіралі за дэманстрацыямі. Але лідэры рэлігійных групаў (як гавораць) зрабілі заклік да правядзеньня ў пятніцу масавай дэманстрацыі, якая будзе больш шматлюднай, чымся сёньняшняя. І гэта будзе такім выпрабаваньнем сілы ўраду і рэлігійных групаў.

Урад прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа сьцьвярджае, што ён у стане трымаць сытуацыю пад кантролем. Але пабачым, ці ў пятніцу яны змогуць стрымаць тых людзей, якія прыдуць на масавую дэманстрацыю.

Што да ўцекачоў. Сытуацыя напружаная, як у горадзе, так і ў лягерах, дзе знаходзяцца ўцекачы. Шмат людзей спачуваюць сваім сем’ям, якія знаходзяцца ў Афганістане. Шмат хто гаворыць, што гатовы вярнуцца ў Афганістан і змагацца разам з талібамі супраць так званай “амэрыканскай агрэсіі”.

Тут знаходзіцца больш за 2,5 млн. уцекачоў. Шмат зь іх знаходзяцца тут ад часу савецкай акупацыі Афганістану ў 80-я гады. Цяжка сказаць, якая будзе іх рэакцыя. Бальшыня зь іх гэта пуштуны, якія складаюць самую вялікую групу насельніцтва Афганістану. Яны (пуштуны) таксама зьяўляюцца бальшынёй насельніцтва гэтых паўночна-заходніх рэгіёнаў Пакістану. Таму тут ёсьць вялікая пагроза для ўраду Пакістану, і ўлады баяцца, што тут можа быць шырокамаштабны антыўрадавы выбух.
XS
SM
MD
LG