Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” ЗАКЛІКАЕ АДНАВІЦЬ ПАЎНАВАРТАСНЫ КАНТРОЛЬ БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКАЙ МЯЖЫ


Радыё Свабода

(Вячорка: ) “Пасьля таго, як пачалася акцыя справядлівай адплаты міжнародным тэрарыстам, лёгка прагназуецца хваля вымушаных мігрантаў, хваля ўцекачоў.

Нават Пакістан, які традыцыйна трымаў мяжу з Афганістанам адчыненай, цяпер яе зачыніў, бо дзесяткі сотняў тысячаў, а, можа, нават мільёны афганскіх уцекачоў будуць пакідаць небясьпечную для жыхарства краіну. Яны яе будуць пакідаць і праз Таджыкістан, Узбэкістан, Туркмэністан.

Можна прагназаваць, што ўцякацкая хваля і з гэтых 3-х уцякацкіх краінаў можа зрушыцца ў кірунку Захаду. А кірунак Захаду вядома, які – Расея і беларуская гарлавіна. Некаторыя з уцекачоў будуць спрабаваць патрапіць далей – у Цэнтральную, Заходнюю Эўропу, але шмат хто захацеў бы застацца ў Беларусі.

Зразумела, што мы павінныя праяўляць гуманізм да ўцекачоў, якія пакідаюць свае няшчасныя краіны, але разам з тым некантраляваная хваля нясе з сабой галечу, хваробы, непазьбежна з наркатычнага рэгіёну Афганістану і прылеглых да яго краінаў да нас зьявяцца наркадылеры. І, уласна кажучы, носьбіты тэрарыстычнай ідэалёгіі будуць віць сабе гнёзды ўсюды, дзе будуць уцекачы.

Таму ў інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі нашай краіны неабходна надаць мяжы нармальны статус. Ніхто не гаворыць пра ўвядзеньне ўзаемных візаў для грамадзянаў Беларусі і Расеі, гэта абсалютна непатрэбна.

Гаворка йдзе пра пашпартны кантроль на ўсіх тых шляхах, дзе ўжо абсталяваныя кантрольныя пункты. На шчасьце, іх у чыста фізычным сэнсе не разбуралі. Пашпартны кантроль на мяжы – гэта цалкам безбалесная працэдура”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG